навіны

Крэмль не бачыць на сёння ніякіх перадумоваў для заканчэння вайны ва Украіне

Здымак мае ілюстрацыйны харакар. Наступствы падзення абломкаў расейскай ракеты на бізнес-цэнтр «Таронта» ў Кіеве. Фота: Україна 24/7 /  Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны харакар. Наступствы падзення абломкаў расейскай ракеты на бізнес-цэнтр «Таронта» ў Кіеве. Фота: Україна 24/7 / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Крамлі не бачаць на сёння ніякіх перадумоваў да заканчэння вайны. Пра гэта заявіў Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна. Але пры гэтым спецборт, які звычайна перавозіць найвышэйшых кіраўнікоў РФ, на два дні лятаў у Вашынгтон.

«Няма ніякіх перадумоваў да заканчэння вайны або нейкай яе фазы», – прыводзіць словы Пяскова «РИА Новости».

Паводле Пяскова, на 30 снежня ў графіку Уладзіміра Пуціна не прызначана ніякіх міжнародных кантактаў.

Гэта заява кіраўніка крамлёўскай прэс-службы прагучала на фоне заявы ўкраінскага журналіста Дмытра Гардона, які сцвярджаў, што 30 снежня адбудзецца падзея, якая прывядзе да заканчэння гарачай фазы вайны.

«Вы бачыце, што за апошнія дні амаль няма трывог і лётае мала дронаў? Бачыце, што пагрозаў зменшылася ў разы? Бо Пуціна папрасілі гэтага не рабіць з Вашынгтону. 30 снежня 2024 года адбудзецца гістарычная сустрэча, якая завершыць гарачую фазу вайны. Даю 90–95 %. Я не звар’яцеў», – заяўляў Гардон.

У той жа час у расейскіх тэлеграм-каналах адзначаецца, што расейскі спецборт Іл-96-300 спецыяльнага лётнага атраду «Расея» два дні правёў у ЗША. Гэтым самалётам карыстаюцца першыя асобы РФ, у тым ліку кіраўнікі спецслужбаў.

Звесткі сэрвісу «FlightRadar» сведчаць, што 25 снежня спецборт вылецеў з Масквы ў Санкт-Пецярбург. 26-га – з Пецярбургу ў Нью-Ёрк, а праз некаторы час – у Вашынгтон. 28 снежня борт вярнуўся з Вашынгтону праз Нью-Ёрк у Маскву.

Ні амерыканскі, ні расейскі бакі не паведамлялі пра дэлегацыі, якія адпраўляліся з РФ у ЗША. Пры гэтым прэс-сакратарка расейскага МЗС звязала гэты палёт з «чарговаю ратацыяй дыпламатаў».

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10