Суд за забойства беларускі Лізы ў Польшчы

Галоўныя падзеі за 13 студзеня, паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм, такія:


  • Рэжым Лукашэнкі ліквідаваў сайт petitions.by
  • У Беларусі судзяць былых сілавікоў з Жодзіна, якія ў 2020 годзе запісалі зварот да сваіх былых калегаў з заклікам не ўжываць гвалт і паводзіць сябе з беларусамі па-чалавечы.
  • Неўзабаве адбудзецца фестываль «Беларусы годныя лепшага», арганізаваны дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Сілавікі пагражаюць крымінальным пераследам беларусам, якія паўдзельнічаюць у ім.
  • Белстат інфармуе, як павялічыліся цэны ў Беларусі за 2024 год. Паводле ведамства, летась у краіне інфляцыя склала крыху больш за пяць адсоткаў.
  • Два беларускія намеснікі міністраў з'ездзілі ў Афганістан. Абмяркоўвалі палітычную і эканамічную супрацу, але візіт не афішавалі. Чым Беларусь можа гандляваць з "Талібанам" - разбіраемся ў сюжэце.
  • Прайшло трэцяе судовае паседжанне ў справе Дорыяна С, акога абвінавачваюць ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы у лютым мінулага году. Пракуратуры патрабуе пажыццёвага зняволення для абвінавачанага.


Польшча на сёння не разглядае адкрыццё пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з-за адсутнасці крокаў насустрач па вострых пытаннях з боку Менску. Пра гэта ды іншыя навіны ў аглядзе замежжа.