Рэжым хоча запрасіць NATO ў Беларусь. Менск і Масква аб’ядналі візы

У сённяшнім выданні праграмы "Аб'ектыў" абмяркоўваем наступныя тэмы:


  • Улады заахвочваюць беларусаў ацяпляць жытло пялетамі. Да сарака адсоткаў выдаткаў на куплю цвердапаліўных катлоў цяпер будуць кампенсаваць з мясцовых бюджэтаў. Папулярызаваць пелетнае ацяпленне сярод беларусаў улады пачалі ва ўмовах санкцыяў Еўразвязу
  • Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць кіроўцы, якая насмерць збіла дзіця на дарозе ў Менску
  • У Міністэрстве абароны заявілі, што не выключаюць запрашэння назіральнікаў краінаў ЕЗ і НАТО на вучэнні «Запад-2025»
  • Менск і Масква пачалі ўзаемна прызнаваць візы. Цяпер замежнікі з беларускай візай могуць падарожнічаць у Расею, і наадварот - у Беларусь могуць прыязджаць іншаземцы з расейскай візай
  • Пасля 2020 года ІТ-рынак нашай краіны пакінула больш за 15 тысячаў чалавек, разам з тым больш за 18 з паловай тысячаў чалавек перасталі працаваць у парку Высокіх тэхналогіяў. Пра гэта распавялі Кіберпартызаны
  • На продаж выстаўлены будынак былой бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах. Раней там працаваў Адам Міцкевіч. Помнік архітэктуры ў заняпадзе.


У аглядзе замежжа:


  • Польскі суд выдаў другі ордар на арышт экс-суддзі Томаша Шмыта, які атрымаў прытулак у Беларусі.
  • Новыя санкцыі на расейскі нафтавы сектар ад ЗША.
  • Гараць лясы ў Паўднёвай Каліфорніі.
  • ЗША ўзмацняюць ціск на рэжым Мадуры ў Венесуэле.
  • Легендарная скрыпка Страдывары можа быць прададзеная за 18 млн долараў.