Лукашэнка падкупляе менчукоў вадою. Важныя дамоўленасці Ціханоўскай

Сёння прапануем вашай увазе наступныя тэмы:

  • Мінулай ноччу ў Беларусі блакавалі інтэрнэт. Што рабіць беларусам, каб застацца на сувязі ў дзень галасавання? Тлумачым.
  • У Віцебску падчас службы загінулі два міліцыянты - адзін участковы выпадкова застрэліў напарніка, а пасля - сябе. Разбіраем версіі.
  • Лукашэнка падпісаў указ, якім абвяшчае 2025-ы год годам добраўпарадкавання. Да гэтай нагоды зладзілі ўрачыстую цырымонію запуску артэзіянаскай вады ў Менску з Лукашэнкам.
  • Усе кандыдаты, апроч Лукашэнкі, выступілі па тэлебачанні. Сыранкоў заявіў пра ўпэўненасць у перамозе Лукашэнкі. БДЗІПЧ АБСЕ не дапусцілі да выбараў, але ЦВК адсправаздачыўся пра 362 замежных назіральнікі.
  • Падсумоўваем вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Варшаву. Згадваем сустрэчу прадстаўнікоў бел дыяспары з Дудам.
  • У Менску пачалі судзіць грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі. Мужчыну абвінавачваюць у агентурнай дзейнасці. Яму пагражае да сямі гадоў калоніі.