Прапануем вашай увазе такія навіны за 7 студзеня:
- Праваслаўныя святкуюць нараджэнне Хрыста. Шмат для каго Раство не толькі рэлігійнае свята, але і атрыбут нацыянальнай культуры і нагода сабрацца ўсёй сям’ёй. Глядзіце, як адзначаюць гэты дзень у Беларусі і за яе межамі.
- Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу не скарацілася. Чаканне выкліку ў пункт пропуску ў асобных выпадках дасягае ажно 6-ці содняў.
- Лукашэнка ў царкве згадаў словы Зяленскага "Жыве Беларусь!" і рыхтаваў народ да яшчэ аднаго складанага года пад сваім кіраўніцтвам. Што ж чакае беларусаў?
- Мы, беларусы, шчаслівыя людзі. Паводле даследавання інстытуту сацыялогіі нацынальнай акадэміі навук у Беларусі такіх амаль 80 адсоткаў насельніцтва! Што праўда метадалогія даследавання невядомая. Дык ці ёсць у Беларусі тое шчасце?
У аглядзе замежжа глядзіце пра незвычайную гістарычная знаходку ў сутарэннях Віленскага архікатэдральнага сабору. Сярод знойдзеных скарбаў – карона, у якой пахавалі Барбару Радзівіл! Таксама паказваем кадры з фестывалю ледзяных і снежных скульптураў у кітайскім Харбіне.