навіны

У маскоўскім СІЗА знайшлі мёртвым арганізатара падарожжаў для геяў

Андрэй Котаў. Фота: sotaproject.com
Андрэй Котаў. Фота: sotaproject.com
podpis źródła zdjęcia

У Расеі затрыманы ўладальнік турфірмы «Мен Тревел» Андрэй Котаў, якога арыштавалі паводле справы аб арганізацыі падарожжаў для геяў, знойдзены мёртвым у камеры маскоўскага СІЗА «Воднік».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Удзельнікі Параду роўнасці ў Варшаве, Польшча. 22 чэрвеня 2024 года. Фота: Michal Zebrowski / East News
Супольнасць ЛГБТК+ у Беларусі апынулася пад прыцэлам уладаў навіны

Як паведамляе «ОВД-Инфо», мужчына пакончыў з сабою ў камеры прыкладна а чацвёртай гадзіне раніцы.

Пра затрыманне Андрэя Котава сталася вядома 30 лістапада. Ён заяўляў, што яго затрымлівалі 15 сілавікоў, якія яго «збілі, наносілі ўдары па твары, па нагах, засталіся сінякі», ужылі электрашокер. 2 снежня суд Галавінскага раённага суда Масквы арыштаваў Котава, бо той арганізоўваў «падарожжы для ўдзельнікаў ЛГБТ-супольнасці». Сам Котаў казаў, што паездкі былі выключна турыстычнымі.

Амаль адразу пасля арышту мужчыну змясцілі ў карцар на 15 содняў. Паводле ягонай сяброўкі, яму не дазволілі перадаць лекі і цёплую вопратку.

Год таму Вярхоўны суд РФ абвясціў «міжнародны грамадскі рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў яго дзейнасць у Расеі. У 2024 годзе супольнасць ЛГБТК+ апынулася пад прыцэлам уладаў і ў Беларусі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10