Ялінку вы набылі, а падарункі спакаваць яшчэ паспееце – самы час у перадсвяточнай мітусні зірнуць на год, што мінае. Шмат якія краіны, рэдакцыі ці калектывы знаных слоўнікаў абвяшчаюць у снежні слова года – як сімвал калектыўнага настрою людзей. Якія словы мы вымаўлялі, пісалі ці ўпершыню пачулі ў 2024-м? Старыя гэта словы або экзатычныя наватворы? А можа, знаёмыя, а цяпер значаць нешта зусім іншае? Прапануем вам агляд словаў года ў розных краінах, а таксама белсатаўскія моўныя вынікі 2024 года.
Shuflyadka
Слова года 2024: штуін, штучын, штозум?