навіны

У Грузіі прайшла інаўгурацыя прэзідэнта. Зурабішвілі пакінула прэзідэнцкі палац

Былая прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі пакідае прэзідэнцкі палац. Фота: скрыншот відэа / Эхо Кавказа
Былая прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі пакідае прэзідэнцкі палац. Фота: скрыншот відэа / Эхо Кавказа
podpis źródła zdjęcia

29 снежня ў Грузіі прайшла інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Міхэіла Кавэлашвілі. Паўнамоцтвы грузінскай прэзідэнткі Саламэ Зурабішвілі скончыліся. Яна добраахвотна пакінула палац, але адзначыла, што лічыць сябе легітымнай прэзідэнткаю. 

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі прамаўляе на мітынгу апазіцыі ў Тбілісі, Грузія. 28 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат
Грузінскі прэм’ер прыгразіў прэзідэнтцы турмою і ахвярамі, калі яна не сыдзе з пасады навіны

У грузінскім парламенце прайшла інаўгурацыя Міхэіла Кавэлашвілі, які быў абраны Выбарчай калегіяй (за яго аддалі свой голас 224 дэпутаты). 

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, тэрмін паўнамоцтваў якой скончыўся сёння, 29 снежня, добраахвотна пакінула прэзідэнцкі палац. 

«Я сыходжу адсюль і нясу з сабою легітымнасць», – сказала Зурабішвілі, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, якія сабраліся каля прэзідэнцкай рэзідэнцыі. 

Палітык падзякавала людзям, якія прыйшлі прывітаць яе. Яна адзначыла, што шэсць гадоў таму прынесла прысягу на вернасць краіне і народу: «Таму сёння я тут, і гэтую вернасць не змяніць, буду я ў палацы ці за яго межамі. Адсюль я выйду разам з вамі і буду разам з вамі»

Падчас сваёй прамовы яна назвала партыю «Грузінская мара» «расейскай трагедыяй», а інаўгурацыю новага прэзідэнта – пародыяй.

Пратэстоўцы прайшлі разам з Саламэ Зурабішвілі ад прэзідэнцкай рэзідэнцыі да будынку парламенту, дзе адбывалася інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта, і паказалі былому футбалісту Міхэілу Кавэлашвілі чырвоныя карткі. 

Каля будынку парламенту цяпер збіраюцца пратэстоўцы. Паліцыя перакрыла праспект Руставэлі.

Нагадаем, што пасля выбараў у грузінскі парламент у краіне выбухнулі маштабныя мітынгі, што трывалі некалькі дзён. З асаблівай сілаю яны разгарэліся пасля таго, як новы парламент адмяніў курс на інтэграцыю з Еўразвязам. Дзейная прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі не прызнала легітымнасць новага парламенту, а таксама новаабранага прэзідэнта. 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10