навіны

20 памілаваных і 12 новых палітвязняў. Рэпрэсіі 28 снежня

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Новы час
podpis źródła zdjęcia

У той жа дзень, калі сталася вядома пра яшчэ 20 памілаваных у Беларусі, праваабаронцы прызналі 12 чалавек палітвязнямі. Пра гэта ды іншыя парушэнні правоў беларусаў расказваем у штодзённым аглядзе.

28 снежня сталася вядома, што ў Беларусі адбылася чарговая хваля памілаванняў. Гэтым разам вызваленыя 20 палітвязняў. Сярод іх 11 жанчын і 9 мужчынаў. 14 чалавек маюць хранічныя захворванні, а ў 10 асуджаных ёсць дзеці.


Аднак гэта не азначае спынення рэпрэсіяў. У гэты ж дзень праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Цяпер іх у Беларусі 1265. Спіс папоўнілі Чэслаў Герасімовіч, які пакараны 5 гадамі калоніі паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам.


Алена Мохарава асуджаная да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).


Уладзімір Сітковіч атрымаў 5 гадоў калоніі паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам.


Артур Мемех – 3 гады калоніі паводле арт. 361-4 КК (абвінавачаны ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці).

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка выдае пасведчанне кандыдата Ганне Канапацкай. Менск, Беларусь. 23 снежня 2024 года. Фота: Аляксандр Кушнер / Sb.by
Канапацкая будзе агітаваць за вызваленне палітвязняў і станецца альтэрнатываю Лукашэнку? Наўрад, кажа Цыганкоў навіны

Заключаныя пад варту паводле абвінавачанняў у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 361-1, 361-2, 361-3, 361-4 Крымінальнага кодэксу, Ігар Сідаровіч, Аляксандр Кукса, Аляксандр Мазур, Міхаіл Галінскі, Сяргей Чабоцька, Павел Каранюхін, Яна Царук, Марыя Батальёнак.


Усіх гэтых людзей праваабаронцы «Вясны» прызнаюць палітвязнямі.


А віцебскага лекара Аляксандра Рандарэнку, якога моцна збілі пры затрыманні, пакаралі 4 гадамі калоніі. Суд прыняў пастанову сканфіскаваць ягоны тэлефон «Apple iPhone 12 Pro».


Аляксандра абвінавачвалі ў «рэабілітацыі нацызму» (ч. 1 арт. 130-1 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Судзіць лекара пачалі 17 снежня ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме, прысуд вынес суддзя Яўген Буруноў.


Аляксандра затрымалі ў красавіку разам з сябрам. Падчас онлайн-стрыму з правакатарам яны сказалі, што «святкуюць» тэракт у «Крокус Сіці Холе».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10