навіны

Святар прыйшоў у школу ў Лёзне, дзе дзяцей вучылі страляць і маліцца

Імпрэза ў Лёзне ў школе імя М. В. Акцябрскай
Імпрэза ў Лёзне ў школе імя М. В. Акцябрскай. Фота: lioznonews.by
podpis źródła zdjęcia

Святар прыйшоў на імпрэзу вайскова-патрыятычнага клубу ў Лёзне, дзе дзяцей вучылі маліцца і збіраць зброю. Гэта адбывалася проста ў школе імя М. В. Акцябрскай. На падзею звярнула ўвагу «Хрысціянская візія».

Гэтым святаром быў настаяцель храма Узвышэння Святога Крыжа іерэй Вячаслаў Пашкевіч. Ён павіншаваў і блаславіў новых удзельнікаў ваенна-патрыятычнага клуба «Штурм».


«Мы робім усё магчымае і молімся, каб на нашай зямлі квітнеў мір і дабрабыт. Хлопцы, сёння ваш дзень. Памятаеце, што ўсякая добрая справа пачынаецца з малітвы Госпаду», – сказаў святар.


Дзеці падчас мерапрыемства збіралі зброю.


Іерэй Вячаслаў акрапіў прысутных святой вадой, а потым правёў экскурсію ў храме Узвышэння Святога Крыжа. Дзецям раздалі свечкі, каб яны паставілі іх за здароўе родных. Кожнае дзіця атрымала на памяць абраз Георгія Перамаганосца.


Ваенна-патрыятычны клуб «Штурм» супрацоўнічае з РАУС. Клуб створаны пры садзейнічанні 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе яе наведаў Аляксандр Лукашэнка, адзначае «Хрысціянская візія».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10