навіны

Дзяржпрапагандыстаў судзілі за незаконнае выкарыстанне беспілотніка

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Сёлета ў сакавіку пачала дзеяць забарона на выкарыстанне любых беспілотнікаў у краіне. За год у Беларусі прайшло сем судоў у справах за яе парушэнне. Пад пакаранне трапілі ў тым ліку прапагандысты «Гомельскай праўды», паведамляе «Флагшток».

Выданне вывучыла пакаранне паводле артыкулу 18.35 КоАП – «Парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы альбо правілаў выкарыстання авіямадэляў». Менавіта паводле яго судзяць за беспілотнікі, што нельга нават утрымліваць у сябе без адмысловага дазволу.


Высветлілася, што людзей судзілі сем разоў, прычым тры разы да таго, як новая забарона набыла моц. Раней было забаронена выкарыстоўваць дроны на некаторых аб'ектах, а таксама калі дрон лётае занадта высока.


«Калі ў траўні перад судом Гомельскага раёну паўстала фізічная асоба, то ў лістападзе ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля адказчыкам выступіла рэдакцыя газеты "Гомельская праўда"», – распавядае «Флагшток».


У 2023 годзе паводле гэтага жа артыкулу судзілі ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».


З 28 сакавіка 2024 года ў Беларусі забаронены ўвоз, захоўванне, продаж і эксплуатацыя БПЛА без рэгістрацыі ў Дзяржрэестры грамадзянскіх паветраных суднаў. За парушэнне закону накладаецца штраф: на фізічную асобу да 20 базавых велічынь, на юрыдычную – 50 базавых велічынь.


Напярэдадні ўвядзення забароны сілавікі абвясцілі, што людзі могуць аддаць ім свае дроны.


Арсен Рудэнка belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10