навіны

Аліеў пагаварыў пра авіякатастрофу з Зяленскім

Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі. Фота: @V_Zelenskiy_official / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Зяленскі выказаў спачуванні яму і азербайджанскаму народу ў сувязі з катастрофай рэйса «Azerbaijan Airlines» 25 снежня ў Казахстане.

«Мы адзначылі гераізм пілотаў і ўсяго экіпажа самалёта, – паведамляе прэс-служба Зяленскага. – Ключавым прыярытэтам цяпер з'яўляецца дбайнае расследаванне, якое дасць адказы на ўсе пытанні аб тым, што адбылося насамрэч. Расея павінна даць выразныя тлумачэнні і спыніць распаўсюджваць дэзінфармацыю. На фота і відэа выразна бачныя пашкоджанні фюзеляжа самалёта, у прыватнасці прабоіны і ўвагнутасці, якія вельмі нагадваюць удар ракетай СПА».


Украіна гатовая падтрымаць Азербайджан у гэтай сітуацыі ўсімі неабходнымі сродкамі і заклікае іншыя краіны таксама аказаць дапамогу.


Па словах Уладзіміра Зяленскага, прэзідэнты таксама дамовіліся актывізаваць двухбаковыя кантакты ў бліжэйшы час.


Да размовы Зяленскага з Ільхамам Аліевым, прэзідэнт Азербайджана пагаварыў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным. Той папрасіў прабачэння за тое, што «трагічны інцыдэнт адбыўся ў паветранай прасторы Расеі».


У паведамленні Крамля адзначалася, што на Грозны, куды ішоў рэйс, які пацярпеў крушэнне, адбылася атака дронаў.


«Euronews» са спасылкай на азербайджанскую крыніцу паведамляе, што самалёт быў пашкоджаны СПА.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10