навіны

Дырэктарам гістарычнага архіву ў Горадні прызначылі былога вайскоўца

Аляксандр Вянсковіч
Новы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіву ў Горадні Аляксандр Вянсковіч перад працоўным калектывам. Фота: archives.gov.by
podpis źródła zdjęcia

У Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Горадні яшчэ 23 снежня на пасаду дырэктара прызначылі адстаўнога вайскоўца – Аляксандра Вянсковіча.

Шыльда на будынку Нацыянальнага гістарычнага архіву. Менск, Беларусь. (Фота: Svaboda.org)

У Нацыянальным гістарычным архіве затрымалі прынамсі семярых працаўнікоў

навіны

Як паведамляе сайт «Архівы Беларусі», Вянсковіч больш за 26 гадоў адслужыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь, з’яўляўся начальнікам кірунку прызыву на ваенную службу ваенкамату па Гарадзенскай вобласці. Быў узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі «За бездакорную службу» ІІ і ІІІ ступеняў. 


Раней былыя сілавікі занялі пасады дырэктароў Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіву навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускага навукова-даследчага цэнтру электроннай дакументацыі.


Нацыянальным гістарычным архівам з 2023 года кіруе былы супрацоўнік КДБ Міхаіл Глушакоў. Праз два дні пасля ягонага прызначэння былі затрыманыя некалькі супрацоўнікаў архіву, пазней былі звольненыя 8 чалавек.


Таксама ўжо амаль два гады былы сілавік – генерал-маёр Алег Воінаў – узначальвае Дэпартамент па архіўнай справе і справаводстве Міністэрства юстыцыі. Да гэтага ён быў дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага архіву – пры ім паводле палітычных матываў звольнілі больш за 15 супрацоўнікаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10