навіны

Асудзілі збітага лекара, пачалі судзіць Матольку. Рэпрэсіі 27 снежня

Антон Матолька ў Еўрапарламенце
Антон Матолька ў Еўрапарламенце. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі больш як чатыры з паловай гады не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі. Практычна штодня – затрыманні, суды і навіны пра новыя здзекі з палітвязняў. «Белсат» пераказвае, што адбылося за адзін толькі дзень 27 снежня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Інфармацыя аб  выбарах-2025 на будынку БДПУ ў Менску, Беларусь.13 снежня 2024 года. Фота: sb.by
Як Лукашэнка фальсіфікуе выбары? Справаздача BELPOL навіны

Віцебскага лекара Аляксандра Радненку асудзілі на 4 гады азбаўлення волі ў калоні і канфіскацыю тэлефону за «Распальванне варожасці» і «Рэабілітацыю нацызму», піша канал «Витебск, я гуляю». Радненка з сябрам выпівалі ў пакоі са сцягам нацысцкай Нямеччыны на фоне, выйшлі ў «чат-рулетку» (праграму падбору выпадковага суразмоўцы па відэа) і трапілі на правакатара. Сілавікі пры затрыманні брутальна збілі Радненку, хваліліся здымкамі з наступствамі пабояў.


Далёка не пра ўсе суды становіцца вядома адразу. На Гомельшчыне за мінулы дзень «Гомельская вясна» налічыла 11 асуджаных за «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», за сёння гарадзенскія праваабаронцы «Право имеют» налічылі чатырох асуджаных за гэта, з іншых вобласцяў пра такія суды не паведамлялі.


27 снежня набыў моц прысуд у «справе Мачулішчаў», піша «Вясна». Менскі гарадскі суд 3 кастрычніка прысудзіў 12 людзям тэрміны ад 2 гадоў 3 месяцаў да 25 гадоў за ўдзел у дыверсіі супраць расейскага «лятучага радару» – сёння апеляцыйныя скаргі пакінулі без задавальнення.


Мінскую лекарку Лілію Качан, хірурга з 17-гадовым стажам, 27 снежня пачалі судзіць за ўдзел у пратэстах і «Заклікі да санкцый». Ён пагражае да 12 гадоў калоніі. 


Вядомага блогера Антона Матольку пачалі судзіць завочна паводле 13 крымінальных артыкулаў – ад «Абразы Лукашэнкі» да «Здрады дзяржаве». Сам Матолька знаходзіцца за мяжамі Беларусі.


Пачатак суду над палітзняволеным японцам Наканісі Масатошы прызначылі на 10 студзеня 2025 года. Яго вінавацяць у «Агентурнай дзейнасці», яму пагражае да 7 гадоў калоніі.


У канцы 2024 года па ўсёй Беларусі адбыліся масавыя затрыманні былых палітвязняў і іхных блізкіх. «Вясна» сабрала ўсё, што вядома пра суды за лістапад і снежань. Сярод іншага за атрыманне дапамогі 27 снежня мелі судзіць Вераніку Кабылкову з Шуміліна. Ейны муж Арцём трапіў пад пераслед год таму: сілавікі тады затрымалі яго за падпіскі, але не змаглі запісаць «пакаяннае відэа». Вядома, што тады Арцёма аштрафавалі на 555 рублёў, пра вынік судоў над Веранікай не паведамлялі.

Школа замежных моваў «Streamline». Фота: yandex.ru
Улады заяўляюць, што закрылі «Streamline» за нясплату падаткаў навіны

Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 10 асуджаных нібыта за групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і абвінавачаных у іх. На момант публікацыі ў спісе палітвязняў на сайце «Вясны» 1253 чалавекі.


Суды і сілавікі не спыняюць называць усё новых «экстрэмістаў». Так, у «экстрэмісцкія матэрыялы» дадалі YouTube-канал пра легальныя спосабы не служыць у войску. У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 13 чалавек. У «экстрэмісцкае фармаванне» Kyky.org дадалі імёны яшчэ двух чалавек, а таксама старонку выдання ў Instagram, Youtube-канал і TikTok…


«Экстрэмісцкія» спісы разрасліся да такіх памераў, што ў іх няцяжка заблытацца. Такое здарылася з судом Лельчыцкага раёну: адной рукой гэты суд карае за «распаўсюд экстрэмізму», а другой публікуе на Facebook спасылкі на «экстрэмісцкае» выданне «Pozirk» (адразу са спасылкай для абыходу блакаванняў).


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10