аналтыка

«Год масавай атакі на салідарнасць». Як сёлета змяняліся рэпрэсіі ў Беларусі

Акцыя Ланцуг салідарнасці
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акцыя Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітку рэпрэсіяў у Беларусі адбылася у Вільні, Літва. 28 студзеня 2024 года. Фота: Белсат

2024 год адзначыўся адначасова ўзмацненнем рэпрэсіяў у дачыненні да пэўных катэгорыяў беларускага грамадства і хвалямі памілаванняў, падчас якіх былі вызваленыя 227 чалавек. Што гэта азначае? У якую гульню і навошта гуляюць беларускія ўлады? Пра што не варта забывацца, радуючыся выхаду вязняў на волю? Якія рэпрэсіўныя «трэнды» былі найбольш папулярнымі ў бягучым годзе? Шукаем адказы ў лічбах статыстыкі і размове з праваабаронцай Dissidentby Марынай Касінеравай.