Беларускі і расейскі рубель патаннелі на гандляваннях 27 снежня адносна долара.
У Беларусі долар падаражэў на Br 0,0231 (або 0,68 %). Яго курс склаў Br 3,4301.
Курс юаня вырас на Br 0,0859 (1,83 %) і склаў Br 4,7754 за 10 юаняў.
Курс расейскага рубля знізіўся на Br 0,0038 (0,11 %) і склаў Br 3,4056 за 100 расейскіх рублёў.
Еўра патаннеў на Br 0,0185 (0,52 %) і каштуе Br 3,5615.
Курс беларускага рубля традыцыйна паўтарае траекторыю расейскага. А ў Расеі курс долара на «Forex» 27 снежня вырас больш як на 7 % і падняўся вышэй за 106,5 рубля ўпершыню з 12 снежня.
Якуб Хруст belsat.eu