навіны

Азербайджанская авіякампанія спыняе палёты на поўдзень Расеі

Самалёт азербайджанскай авіякампаніі AZAL. Фота: Papas Dos / Wikimedia
Самалёт азербайджанскай авіякампаніі AZAL. Фота: Papas Dos / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

Азербайджанская авіякампанія AZAL абвясціла, што з 28 снежня прыпыняе рэйсы з Баку ў Сочы, Валгаград, Уфу, Самару, Грозны, Мінеральныя воды і Махачкалу.

Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва «РИА Новости». Адпаведнага паведамлення на рэсурсах AZAL пакуль не публікавалі.

Напярэдадні нацыянальны авіяперавознік Ізраілю «El Al» на тыдзень прыпыніў палёты ў Расею. На наступным тыдні будзе праведзеная паўторная ацэнка сітуацыі, пасля чаго будзе прынятая пастанова пра аднаўленне рэйсаў, заявілі ў кампаніі.

Прыпыненне рэйсаў адбываецца пасля авіякатастрофы азербайджанскага самалёта, у выніку якой загінулі 38 асобаў, 29 ацалелі і атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Самалёт, які ляцеў з Баку ў Грозны, зрабіў некалькі колаў над аэрапортам прызначэння, калі там спрабавалі збіць беспілотнікі, а пасля абвясціў аварыйную сітуацыю і скіраваўся ў казахскі Актаў, што на іншым баку Каспійскага мора, для пільнай пасадкі.

На відэа на фюзеляжы самалёта можна заўважыць адтуліны, падобныя да тых, што застаюцца пасля абстрэлаў. Ёсць меркаванні, што гэта можа быць вынікам абстрэлу з зенітнага ракетнага комплексу падчас збіцця дронаў, якія атакавалі Грозны. Дэпутат парламенту Азербайджану, сябра камітэту міжнародных стасункаў Расім Мусабэкаў заявіў, што расейскі бок павінен папрасіць прабачэння за атаку на азербайджанскі грамадзянскі самалёт сродкамі СПА, выплаціць кампенсацыю і пакараць вінаватых, а не замятаць сляды.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10