навіны

Ціханоўская назвала падзенне Асада сігналам Лукашэнку: Ніхто цябе не ўратуе

Танк пад бел-чырвона-белым сцягам у Курскай вобласці, Расея. Кадр з відэа: Жэрар для «Белсату»
Танк пад бел-чырвона-белым сцягам у Курскай вобласці, Расея. Кадр з відэа: Жэрар для «Белсату»
podpis źródła zdjęcia

У інтэрв’ю французскаму выданню «Geopolitique» абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская правяла паралелі паміж уладамі Аляксандра Лукашэнкі і падзеямі ў Сірыі ды паразважала пра магчымасці падзення дыктатарскіх рэжымаў.

Сірыйскія баевікі і грамадзяне скандуюць лозунгі з нагоды падзення рэжыму Басара Асады перад пятнічнай малітвай у мячэці Амейядаў у Дамаску, Сірыя. 13 снежня 2024 года. Фота: Leo Correa / AP Photo / East News

У Сірыі свет убачыў слабасць Расеі. Уладам Ірану падрыхтавацца?

Аналітыка

«Падзеі ў Сірыі паказваюць народу Беларусі, што нельга здавацца, што нельга губляць надзеі на тое, што аднойчы дыктатар падзе», – сказала яна.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што падзенне рэжыму Башара аль-Асада – «гэта сігнал Лукашэнку: у крытычны момант ніхто цябе не ўратуе».

«Нават калі дыктатар верыць, што ў яго ёсць сетка прыхільнікаў, яны будуць падтрымліваць дыктатуру толькі да таго часу, пакуль яна будзе карыснай для іх інтарэсаў. Калі я гляджу на тое, што адбылося ў Сірыі, бачу, што няма нейкага спускавога кручка, нейкага канкрэтнага моманту, які зрынуў бы дыктатара. Гэта вынік збегу абставінаў. Нашая задача – быць гатовымі да такога моманту», – заявіла палітычная дзяячка.

На ейную думку, «сітуацыя ў Сірыі таксама павінна надаць новыя сілы нашым саюзнікам і дэмакратычным краінам, каб падтрымаць нас і застацца з намі, нават калі гэта зойме шмат часу і будзе нялёгка».

«Трэба зразумець, што Расея не гуляе паводле дэмакратычных правілаў: яна не паважае іх ды лічыць слабымі і нязручнымі. Масква мае час і гатовая ахвяраваць людзьмі. Яна кантралюе рэсурсы дзяржавы, суды, паліцыю, медыі – гэта не сумленная барацьба, але і ўлада дыктатуры не бязмежная. Дэмакратыі мацнейшыя, бо ў іх ёсць агульная мэта. Але дэмакратыі неабходна ўмацоўваць. На мой погляд, дэмакратыям яшчэ трэба будзе здзейсніць гэты зрух, калі яны павінны ўсвядоміць, што свет ужо не той, што раней, і што гэты новы свет патрабуе значна большай самадысцыпліны», – адзначыла Ціханоўская.

Рэжым сям’і аль-Асадаў у Сірыі, які існаваў з 1970 года, паў 8 снежня 2024 года ў выніку наступу, які апазіцыйныя сілы пачалі 27 лістапада. Некаторы час было невядома, дзе перабывае сам кіраўнік краіны. Выказваліся думкі, што ён загінуў, але пазней сталася вядома, што аль-Асад прыбыў у Маскву, дзе папрасіў палітычнага прытулку.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10