навіны

Азербайджанскі дэпутат патрабуе ад Расеі кампенсацыі і перапрашэння за збіты самалёт

Азербайджанскі дэпутат Расім Мусабэкаў. Фота: turan.az
Азербайджанскі дэпутат Расім Мусабэкаў. Фота: turan.az
podpis źródła zdjęcia

Расейскі бок павінен папрасіць прабачэння за атаку на азербайджанскі грамадзянскі самалёт сродкамі СПА, заявіў дэпутат парламенту Азербайджану, сябра камітэту міжнародных стасункаў Расім Мусабэкаў. Гэтак ён пракаментаваў звесткі пра тое, што расейскія вайскоўцы пацэлілі ў самалёт авіякампаніі AZAL, які 25 снежня выконваў рэйс з Баку ў Грозны.

«Самалёт быў збіты на тэрыторыі Расеі, у небе над Грозным. І адмаўляць гэта немагчыма», – сказаў Расім Мусабэкаў агенцтву «Turan».

Паводле палітыка, замест таго каб замятаць сляды гэтага, Расеі трэба дзеяць адэкватна сітуацыі і папрасіць прабачэння.

,,

«Тыя, хто здзейсніў гэта, павінны быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, неабходна выплаціць кампенсацыі за гібель людзей і пацярпелым. Калі не будзе гэтага, то стасункі, вядома, перацякуць у іншую плоскасць», – сказаў Мусабэкаў.


Азамат Сансербаеў здымае момант свайго затрымання на відэа. Фота: сацсеткі блогера

За здымкі з дрона наступстваў авіякатастрофы ў Актаў блогера Азамата Сансербаева арыштавалі на 10 содняў

навіны

Ён таксама адзначыў, што калі працуе СПА, то «аэрапорт павінен быць закрыты, павінна быць абвешчана, каб сюды ніхто не прылятаў».

Нагадаем, у выніку аварыі самалёта ў Актаў загінулі 38 асобаў, 29 ацалелі і атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пры гэтым на відэа на фюзеляжы самалёта можна заўважыць адтуліны, падобныя да тых, што застаюцца пасля абстрэлаў.

Самалёт, які ляцеў з Баку ў Грозны, зрабіў некалькі колаў над аэрапортам прызначэння, калі там спрабавалі збіць беспілотнікі, а пасля абвясціў аварыйную сітуацыю і скіраваўся ў казахскі Актаў, што на іншым баку Каспійскага мора, для пільнай пасадкі.

Ёсць меркаванні, што авіякатастрофа можа быць вынікам абстрэлу з зенітнага ракетнага комплексу падчас збіцця дронаў, якія атакавалі Грозны.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10