навіны

Стала вядомая прычына смерці мужчыны на катку ў Менску

Крыніца: Скрыншот відэа з сацсетак
Крыніца: Скрыншот відэа з сацсетак
podpis źródła zdjęcia

Увечары 21 снежня адбыўся трагічны выпадак на адкрытым катку на Нямізе («F-1 Каток»). 38-гадоваму мужчыне стала дрэнна прама падчас катання, медыкі праводзілі рэанімацыйныя дзеянні на працягу 50 хвілін, аднак не змаглі яго выратаваць. Следчы камітэт пачаў праверку.

Пасля ўскрыцця стала вядомая дакладная прычына смерці, даведаўся «Onlíner». Дырэктар кампаніі, якой належыць каток, распавёў медыцінскія дадзеныя памерлга: прычынай яго смерці стала ішэмічная хвароба сэрца.


«Мужчына 1986 года нараджэння раней знаходзіўся на ўліку ў наркалагічным дыспансеры. З 2 снежня ён лячыўся ад атручвання алкаголем. За пяць дзён да здарэння ён выйшаў з лякарні. Ускрыццё паказала ішэмічную хваробу сэрца, ніякіх траўмаў выяўлена не было. Ішэмія ў яго пачалася за 5 гадзін да таго, што здарылася. Падчас выхаду на лёд мужчына быў цвярозы».


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10