Увечары 21 снежня адбыўся трагічны выпадак на адкрытым катку на Нямізе («F-1 Каток»). 38-гадоваму мужчыне стала дрэнна прама падчас катання, медыкі праводзілі рэанімацыйныя дзеянні на працягу 50 хвілін, аднак не змаглі яго выратаваць. Следчы камітэт пачаў праверку.