навіны

Што вырашаюць на саміце ЕАЭС у Расеі?

Паседжанне Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету на тэрыторыі курорту «Ігорка» пад Санкт-Пецярбургам, Расея. 26 снежня 2024 года. Фота: president.gov.by
Паседжанне Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету на тэрыторыі курорту «Ігорка» пад Санкт-Пецярбургам, Расея. 26 снежня 2024 года. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

У Расеі наўздагон нефармальнаму саміту СНД, што адбыўся напярэдадні, надышоў час для іншых падзеяў. На курорце ў Ленінградскай вобласці пачалося паседжанне Найвышэйшага савету краінаў ЕАЭС.

На парадку дня фармаванне агульнага рынку газу і нафтапрадуктаў. Раней планавалася, што ён будзе дзеяць у краінах – чальцах ЕАЭС ужо ад 1 студзеня 2025 года.

«Лідарам у такіх умовах будзе Расея, якая і плануе дыктаваць свае ўмовы на энергетычных рынках краінаў СНД. Для яе гэта зараз вельмі важна, бо расейскі энергетычны комплекс мае сур'ёзны дэфіцыт сродкаў у сувязі з санкцыямі»,
– тлумачыць дырэктар энергетычных праграмаў Цэнтру Разумкова Уладзімір Амельчанка.

Што гэта можа азначаць для Беларусі на практыцы і ці будуць кошты на расейскі газ і экспарт нафтапрадуктаў выгадныя для Менску?

Уладзімір Амельчанка лічыць, што беларускаму кіраўніцтву, перад тым як пагадзіцца, трэба пралічыць і прааналізаваць наступствы:

,,

«Усё гэта і ладзілася, каб практычна пераразмеркаваць фінансавыя рэсурсы, якія зарабляюць усе краіны СНД на энергетычных рынках, у інтарэсах Расейскай Федэрацыі».


На дадатак, бакі мелі на мэце абмеркаваць паглыбленне інтэграцыі. Напрыклад, знішчэнне бар‘ераў і абмежаванняў на ўнутраным рынку, гарманізацыю заканадаўства ў фінансавай сферы і лібералізацыю адзінага рынку паслуг.

«Ну, добра, яны могуць якія-небудзь інтэграцыйныя праекты распачаць з Беларуссю. Але і тут ёсць пэўныя абмежаванні. А што датычыць іншых дзяржаваў... Вось хто захоча лезці ў гэтую санкцыйную кабалу, не атрымліваючы ўзамен чаго-небудзь сур‘ёзнага? Таму што любыя моманты, звязаныя з эканамічнай інтэграцыяй з Расеяй, могуць быць інтэрпрэтаваныя дзяржавамі Захаду як парушэнне санкцыяў»,
– кажа прафесар Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту Пятро Алэшчук.

На саміт у Расею прыехалі не ўсе кіраўнікі краінаў-чальцоў. 

Кіраўнік Беларусі прысутнічае на паседжанні Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету пад Санкт-Пецярбургам, Расея. 26 снежня 2024 года. Фота: president.gov.by
Кіраўнік Беларусі прысутнічае на паседжанні Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету пад Санкт-Пецярбургам, Расея. 26 снежня 2024 года. Фота: president.gov.by

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян спаслаўся на тое, што заразіўся каронавірусам. І таму браў удзел онлайн. Гэта не першы раз, калі Пашыньян не прылятае на сустрэчы з Пуціным. Сёлета Арменія замарозіла свой удзел у АДКБ – арганізацыі калектыўнай бяспекі, у якую ўваходзяць амаль тыя ж краіны, што і ў ЕАЭС.

,,

«Тое, што яны намагаюцца шукаць шляхі, як выйсці на Захад і як не арыентавацца больш на Расею, – гэта факт. То бок калі яны нават фармальна не выходзяць з ЕАЭС, іх цяпер цяжка разглядаць як паўнавартаснага чальца гэтай арганізацыі», – кажа Пятро Алэшчук.


Аляксандр Лукашэнка на такія дэмаршы наўрад ці асмеліцца. Прыбліжаны да ўзурпатара тэлеграм-канал, наадварот, пахваліўся ягонай сустрэчай з Пуціным у фармаце адзін на адзін.

Гэта ўжо дзявятая асабістая сустрэча двух хаўруснікаў сёлета.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Ян Федаровіч, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10