навіны

У Гомель прыехала чарговая група дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны

Дзеці, якіх незаконна вывезлі з Украіны падчас вайны. Крыніца: gp.by
Дзеці, якіх незаконна вывезлі з Украіны падчас вайны. Крыніца: gp.by
podpis źródła zdjęcia

Арганізаваў вываз дзяцей з роднай краіны ў Беларусь фонд праўладнага спартоўца Аляксея Талая.

«Гомельская правда» паведамляе, што 33 дзіцяці з дому-інтэрнату ў Луганскай вобласці адправяцца ў санаторый «Дубровенка» пад Магілёвам. Яшчэ 40 дзяцей з Данецку, Луганску і Марыупалю адправіліся ў Віцебскую вобласць, а дзеці з Данецку і Макееўкі – у Менск.


Нагадаем, у 2023 годзе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі перадало ў Міжнародны крымінальны суд матэрыялы пра незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з роднае краіны. Пасля вывазу іх «перавыхоўваюць» і навучаюць «правільнай» ідэалогіі.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10