навіны

У Берасці ГУБАЗіК і спецназ стралялі ў машыну падазраванага ў «экстрэмізме»

Крыніца: МУС Беларусі
Крыніца: МУС Беларусі
podpis źródła zdjęcia

Як паведамляе МУС Беларусі, супрацоўнікі ГУБАЗіК і атраду «Шторм» спынілі аўтамабіль 46-гадовага берасцейца. Пасля таго як нібыта былі прадстаўленыя пасведчанні, кіроўца замкнуўся ў машыне і адмовіўся выходзіць. А потым паспрабаваў уцячы на ​​аўтамабілі, наехаўшы пры гэтым на аднаго з сілавікоў.

Кіроўцу затрымалі ў прыватным сектары Берасце. МУС сцвярджае, што ягоныя дзеянні «неслі рэальную пагрозу для навакольных», таму сілавікі «здзейснілі прыцэльныя стрэлы па аўце».

«Парушальнік атрымаў нязначныя траўмы, яму надалі неабходную медычную дапамогу», – піша МУС.

Таксама сілавікі паведамляюць, што на месцы жыхарства мужчыны нібыта знайшлі светлашумавыя гранаты і ёмістасць з рэчывам, падобным да пораху. Пры гэтым МУС не апублікавала ніякіх фота ці відэа-доказаў таго, як адбывалася затрыманне ці страляніна.

Супраць берасцейца распачалі крымінальную справу паводле артыкулу аб гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10