Беларуская мова ва Украіне больш не будзе разглядацца як мова, што патрабуе асобнай абароны ці падтрымання. Пра такую небяспеку напісаў у Telegram'е сталы прадстаўнік Кабінету Міністраў у Вярхоўнай Радзе Тарас Мэльнычук. Ён паведаміў, што на пасяджэнні Кабінету Міністраў зацвердзілі праект Закону аб унясенні зменаў у некаторыя законы Украіны ў звязку з абнаўленнем афіцыйнага перакладу Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў або моваў меншасцяў.