Каманда «BelPol» прадставіла справаздачу, з дапамогай якой можна зразумець, як працуе механізм фальсіфікацыі, якія парушэнні заканадаўства падчас «прэзідэнцкай гонкі» ўжо выяўленыя і чым «бязвыбары-2025» адрозніваюцца ад папярэдніх.
Галоўныя высновы расследавання «BelPol» наступныя.
1. На прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2025 года рэжым Лукашэнка не дапусціў ніводнага з дэмакратычных кандыдатаў, намінальныя «апаненты» Лукашэнкі цалкам яму падкантрольныя. З прычыны гэтага грамадзяне Беларусі фактычна пазбаўленыя права выбару прэзідэнта краіны.
2. Электаральная кампанія ўжо праводзіцца з грубымі парушэннямі беларускага заканадаўства. Праз палітычныя рэпрэсіі падчас выбараў не будзе незалежных назіральнікаў, таму іх вынікі будуць сфальсіфікаваныя.
3. У маштабныя злачынныя фальсіфікацыі ўцягнутыя чыноўнікі і работнікі дзяржаўных арганізацыяў усіх узроўняў, 97 % назіральнікаў на выбарах ужо былі ўдзельнікамі камісіяў раней, таму нечаканасцяў быць не можа. Кіруе працэсам, абараняе і заахвочвае іх асабіста Лукашэнка ды ягонае найбліжэйшае атачэнне.
4. Сістэма фальсіфікацыяў 2025 года будзе калькаю падробкі вынікаў «адзінага дня галасавання» 2024-га. Механізм фальсіфікацыі прывялі ў дзеянне яшчэ да афіцыйнай аб'явы даты прэзідэнцкіх выбараў.
Чытаць вынікі цалкам можна тут (з Беларусі – толькі праз VPN).
Таксама глядзіце ў сюжэце:
Тэса Анэйда belsat.eu