навіны

У 2024 годзе спецыяльнае вядзенне распачалі ў дачыненні 110 беларусаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Аляксей Кісялеўскі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Аляксей Кісялеўскі
podpis źródła zdjęcia

Паводле праваабаронцаў «Вясны», крымінальныя справы ў парадку спецыяльнага вядзення ў 2024 годзе былі распачатыя ў дачыненні 110 грамадзянаў Беларусі. Усе яны з’ехалі з краіны праз рэпрэсіі.

Спецыяльнае вядзенне – гэта вытворчасць у крымінальнай справе ў дачыненні абвінавачванага, які застаецца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад з'яўлення ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая паводле 34 складоў злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, масавыя закалоты, заклікі да санкцыяў ды інш.


Для параўнання праваабаронцы прывялі наступныя лічбы: за чатыры месяцы 2022 года былі заведзеныя 17 завочных крымінальных справаў, за 2023 год – 18.


Перад чарговымі выбарамі, як адзначаецца, людзі ў краіне «зазнаюць неймаверны ціск і пераслед: затрыманні і ператрусы не спыняюцца ўжо пяты год». Праз палітычны пераслед усё больш людзей вымушаныя пакідаць дамы і з’язджаць з Беларусі, «аднак і гэтага рэжыму недастаткова», падкрэслівае «Вясна».


У «спісе экстрэмістаў», як нагадваюць праваабаронцы, цяпер амаль 5000 асобаў, у «тэрарыстычным» – 1220, сярод якіх больш за 500 – грамадзяне Беларусі. Акрамя таго, за шэсць месяцаў у расейскай базе вышуку апынулася 773 беларусы, у тым ліку праваабаронцы і журналісты; агулам у ёй больш за 3500 чалавек.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10