навіны

За здымкі з дрона наступстваў авіякатастрофы ў Актаў блогера Азамата Сансербаева арыштавалі на 10 содняў

Азамат Сансербаеў
Азамат Сансербаеў здымае момант свайго затрымання на відэа. Фота: сацсеткі блогера
podpis źródła zdjęcia

На гэты момант аўтар фотаздымкаў з месца катастрофы самалёта ў Актаў, якімі цяпер карыстаюцца ўсе сусветныя СМІ, застаецца пад арыштам.

«Паліцыяй затрыманы грамадзянін С. А., за парушэнне грамадскага парадку. Ён ажыццяўляў запуск робата на месцы здарэння, ствараючы перашкоды для працы выратавальных службаў і следчых дзеянняў, а таксама не падпарадкаваўся законным патрабаванням працаўнікоў паліцыі. На гэты момант правапарушальнік дастаўлены ва ўпраўленне паліцыі, дзе ў дачыненні яго будуць прынятыя захады ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам», – так гучыць афіцыйная версія праваахоўнікаў.


Момант свайго затрымання і дарогу ў пастарунак блогер здымаў на відэакамеру з тэлефона свайго адваката. Відэа ёсць на ягонай старонцы ў «Фэйсбуку».


«Так і незразумела, за што мяне затрымалі. Канкрэтны артыкул парушэння не прад'явілі, даць адваката мне адмаўляюцца, забараняюць весці відэаздыманне (для таго, каб абараніць сябе). І галоўнае пытанне: якім гэта чынам я перашкаджаў працаўнікам выратавальных службаў? Вы разумееце, што гэта суцэльнае дно?», – паспеў паведаміць Азамат.


Інфармацыю пра затрыманне блогера пацвердзіў і ягоны адвакат Айбек Суюндукаў. Як ён растлумачыў, пакаранне прызначанае ў рамках часткі 1 артыкулу 667 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню прадстаўніка ўлады), што прадугледжвае да 15 дзён арышту.


Суд улічыў абставіны справы і абмежаваўся мінімальным пакараннем – 10 соднямі арышту. Пастанова суда пакуль не ўступіла ў законную сілу. Адвакат Азамата Сарсенбаева мае намер абскардзіць прысуд, падкрэсліўшы, што дзеянні ягонага падабароннага не мелі злога намеру і былі скіраваныя на інфармаванне грамадства.


Нагадаем, у выніку аварыі самалёта ў Актаў загінулі 38 асобаў, 29 ацалелі і атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пры гэтым у тэлеграм-пабліках з’явіліся відэа, у якіх на фюзеляжы самалёта можна заўважыць адтуліны, падобныя да тых, што застаюцца пасля абстрэлаў. Пасля расшыфроўкі перамоваў экіпажу рэйсу Баку – Грозны з дыспетчарам усё сведчыць пра тое, што самалёт падбілі зенітнаю ракетаю.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10