навіны

Збор на дзяцей палітвязняў атрымаўся!

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: bysol.org
podpis źródła zdjęcia

Беларусы сабралі неабходную суму на калядныя падарункі дзецям палітвязняў.

«Цуд на Каляды адбыўся! Збор на дзяцей палітвязняў цалкам сабраны! Дзякуй усім, хто данаціў, рэпосціў і падтрымліваў!», – напісаў кіраўнік «BYSOL» Андрэй Стрыжак.


Станам на раніцу 26 снежня сабрана 25 116 еўраў з 24 800. На падарунак кожнаму дзіцяці будзе выплачана 100 еўраў. Акцыя працягваецца.


Нагадаем, грашовы збор быў абвешчаны на карысць беларускіх дзетак з сем'яў палітвязняў. Звярнуцца па дапамогу маглі сем'і, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў (у тым ліку) і нехта з бацькоў (ці абое) ёсць (больш за 3 месяцы) або былі раней (таксама больш за 3 месяцы) у зняволенні.


«Кожнае вашае ахвяраванне – гэта не проста падарунак, гэта знак таго, што свет не забыўся пра іх і пра іх сем'і. Разам мы можам стварыць свята, напоўненае цеплынёй і падтрымкай, дзе, хай на імгненне, дзеці адчуюць прысутнасць бацькоў. Уявіце сабе іх усмешкі, іх радасць, калі яны атрымаюць падарункі ад «Дзеда Мароза» як сімвал таго, што яны не адныя, што многія людзі клапоцяцца пра іх і іх будучыню», – заклікала арганізацыя.


Разам з «BYSOL» акцыю, якая ўжо стала традыцыйнай, праводзяць фонд «Краіна для жыцця», грамадская кампанія «BY_Help» ды ініцыятыва «Dissidentby», якія разам уваходзяць у службу Хуткай гуманітарнай дапамогі. Таксама да акцыі далучыліся Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.

Таксама глядзіце ў выданні:

Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10