Італія ў 2024 годзе на чвэрць павялічыла колькасць візаў, выдадзеных грамадзянам Беларусі.
Як паведамляе італьянская амбасада, сёлета нашым суайчыннікам гэтая краіна выдала крыху менш за 50 тысяч візаў. Гэта амаль на 10 тысячаў болей, чым летась.
У амбасадзе падкрэсліваюць, што «гэта выдатны паказнік, што быў дасягнуты дзякуючы бесперапыннай працы візавага аддзелу, а таксама каштоўнаму ўзаемадзеянню з вонкавым пастаўляльнікам паслуг «TLScontact».
Летась італьянская амбасада выдала беларусам больш за 40 тысяч візаў. Тады гэта было рэкордным паказнікам. Аднак кіраўнік італьянскай місіі ў Беларусі Тамаза П'етра Маркеджані на пачатку года казаў, што ў 2024-м яны плануюць пабіць рэкорд.
Надзея Вольная belsat.eu