навіны

Канапацкая будзе змагацца за вызваленне палітвязняў і дэмакратычныя перамены

Ганна Канапацкая і Сяргей Вазняк (справа ад яе). Фота: Сергей Возняк / Facebook
Ганна Канапацкая і Сяргей Вазняк (справа ад яе). Фота: Сергей Возняк / Facebook
podpis źródła zdjęcia

У праграме, з якою Ганна Канапацкая ідзе на так званыя прэзідэнцкія выбары ў студзені 2025 года, будзе пазіцыянаванне сябе як альтэрнатывы дзейным уладам і змаганне за выхад палітзняволеных, асуджаных за падзеі 2020-га. 

Чытайце таксама:
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мужчына ідзе па асфальтаваным двары, аздобленым надпісам «Свабоду! 3 %», у Менску, Беларусь. 25 жніўня 2020 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News

Таталізатар «народнай любові»: колькі адсоткаў намалююць Лукашэнку?

Гэтак заявіла давераная асоба Ганны Канапацкай Сяргей Вазняк – на сваёй старонцы ў Facebook.

«Яшчэ ў перыяд збору подпісаў за вылучэнне Ганны Канапацкай кандыдатам на прэзідэнта мы абгаварылі дзве галоўныя ўмовы майго ўдзелу ў яе кампаніі: 1) яна пазіцыянуе сябе як альтэрнатыва дзейнай уладзе і выступае за дэмакратычныя перамены; 2) яна гаворыць, што на волю павінны выйсці людзі, прыцягнутыя да адказнасці за падзеі 2020 года», – напісаў Вазняк.

Далей Сяргей адзначыў, што Канапацкая «пацвердзіла прыхільнасць да двух гэтых прынцыпаў». А пазней разам з ёй было абгаворана, як гэтыя прынцыпы могуць прагучаць падчас ейнай агітацыйнай кампаніі.

Сяргей Вазняк ужо не аднойчы выступаў даверанай асобай у розных кандыдатаў на прэзідэнцтва. Ганна Канапацкая будзе ўжо шостая з ліку. Раней у гэты спіс уваходзілі камуніст Васіль Новікаў у 1994 годзе, Аляксандр Мілінкевіч – у 2006-м, Уладзімір Някляеў – у 2010-м, Таццяна Караткевіч – у 2015-м і Андрэй Дзмітрыеў – у 2020 годзе. 

Сам Сяргей Вазняк прытрымліваецца левых поглядаў і хоча скарыстаць гэтую кампанію ў мэтах «узнаўлення ў Беларусі дэмакратычнай партыі, якая стаіць на платформе марксізму». 

«Палітыка – справа такая, калі трэба выкарыстоўваць любыя магчымасці для камунікацыі з людзьмі. Пагатоў калі гэтых магчымасцяў за апошнія чатыры гады было не так шмат», – адзначыў Вазняк. 

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10