У Беларусі вывелі "формулу справядлівага кошту". Чаго чакаць ад цэнаў у 2025 годзе?

Прапануем вашай увазе наступныя тэмы:


  • Лукашэнка прасіў прабачэння за расейскае ўварванне ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, а таксама прапанаваў ударыць па Нафтапераапрацоўчым заводзе ў Мазыры. Уладзімір Зяленскі падчас інтэрв'ю згадаў тэлефонную размову з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў першыя дні пасля пачатку вайны.
  • Штонайменей 8 расейскіх беспілотнікаў тыпу "Шагэд" цягам ноччы перасякалі паветраную прастору Беларусі. Расейскія дроны пачалі рэгулярна залятаць у нашу краіну з ліпеня мінулага года.
  • 5890 судоў паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў. Праваабаронцы цэнтру "Вясна" падвялі вынікі палітычнага пераследу за мінулы 2024 год.
  • На зацверджанне Лукашэнку прадставяць ажно 3 варыянты “формулы справядлівага кошту” ў беларускіх крамах. Ці здолеюць беларускія чыноўнікі вынайсці веласіпед?
  • Другі дзень актывізацыі ўкраінскага наступу ў Курскай вобласці Расеі. Сорак два баявых сутыкненні за содні - паведамляюць у Генштабе ЗСУ. Між тым у Данецкай вобласці Украіны сітуацыя для абаронцаў складаная.
  • Новая ўспышка небяспечнага віруса ў Кітаі. У краіне расце захваральнасць на метапнеўмавірус. Клінічнымі праявамі ён нагадвае звычайную прастуду ці грып. А вось наступствы мае цяжкія.
  • Памаранчавы ўзровень небяспекі па ўсёй тэрыторыі Беларусі аб'явілі сіноптыкі на сёмага студзеня з прычыны галалёдзіцы.
  • Свята Раства Хрыстовага сёння чакаюць хрысціяне, якія жывуць паводле старога юліянскага календара. Які рэлігійны сэнс сённяшняга дня, і як правільна яго правесці паводле праваслаўнай традыцыі
  • Тры Каралі ў каталікоў.
  • Святар, які не змаўчаў падчас ґвалту і беззаконня. У 2020-м ён падтрымаў суайчыннікаў, якія змагаліся супраць фальсіфікацыі выбараў і міліцэйскага сваволля. Свой 50-гадовы юбілей адзначае сёння ксёндз Вячаслаў Барок.
  • У ЗША стартаваў сезон галоўных кінаўзнагародаў. Гэтаю ноччу абвясцілі пераможцаў 82-ой прэміі Галівудскай асацыяцыі замежнай прэсы «Залаты глобус – 2025»