Новая хваля палітычных звальненняў у прамысловасці

Сёння мы падрыхтавалі для вас матэрыялы на наступныя тэмы:


  • Прынамсі 8 Шахедаў уначы заляталі ў Беларусь.
  • У Беларусі ад сёння забаранілі гандаль піратэхнікай.
  • З пачатку года на пажарах у нашай краіне загінулі 15 чалавек.
  • У Беларусі абнавілі важны дакумент па дзяржпалітыцы ў сферы грамадзянскай абароны.
  • Новая хваля палітычных звальненняў у прамысловасці.
  • Дзеянне палажэння ўказа аб падтрыманні БРСМ працягнулі на год. Фінансаваць праўладную арганізацыю будуць з мясцовых бюджэтаў.
  • У Магілёве адчынілі новы падземны пераход, тэматычна прысвечаны… Пушкіну. Няўжо не знайшлося сваіх паэтаў ці пісьменнікаў?


Агляд падзеяў замежжа: Абстрэлы Украіны; Сілы абароны Украіны атакавалі прадпрыемствы ВПК Расеі ў Смаленскай вобласці, а ў аэрапорце Пецярбурга ўводзілі план “ковёр”; ЗША не паспеюць паставіць Украіне ўсю дапамогу з новых пакетаў да 20 студзеня, затое да канца месяца Францыя павінная перадаць Кіеву першыя знішчальнікі Mirage 2000-5F; У Братыславе пратэсты супраць Фіцо; The Economist: 2025 можа стаць паваротным годам у стварэнні вакцыны супраць рака.


  • Беларус Юрый Коцур ажыццявіў скачок з вышыні 7620 метраў. Адметна, што папярэдні рэкорд (7600 метраў) належаў галівудскаму актору Тому Крузу.
  • Сёння магло б споўніцца 73 гады знікламу генералу Юрыю Захаранку.