Лукашэнка разышоўся ў меркаваннях з чыноўнікамі

Навіны сённяшняга дня такія:


  • Лукашэнка кажа, што гатовы правесці выбары адкрыта для Захада. Дзеля гэтага ён прапануе разгледзець магчмасць запрасіць у нашую краіну назіральнікаў з непрыязных рэжыму краінаў. Пра што сведчыць такая рыторыка?
  • Польшча пераняла старшыньства ў Радзе Еўрапейскага звязу. Тэмай гэтага тэрміну стане "бяспека". Ужо апублікаваная праграма таго, на чым Польшча збіраецца акцэнтаваць увагу бліжэйшыя шэсць месяцаў.
  • Пасля навагодніх святаў на беларуска-польскай мяжы зноў утварыліся вялікія чэргі. Паводле сайту Памежнага камітэту, зранку на пераходзе «Берасце – Тэрэспаль» выезду ў Польшчу чакалі каля васьмісот легкавых аўтамабіляў
  • Ініцыятыва «Бай_Гэлп» пашырае геаграфію праграмы рэабілітацыі былых палітвязняў. Партнёр «Бай_Гэлпу» ў службе хуткай гуманітарнай дапамогі, фонд «Байсол», у першыя дні новага года абвясціў павелічэнне ў два разы, да тысячы еўраў.


У аглядзе замежжа распавядаем пра візіт кіраўнікоў Францыі і Нямеччыны ў Дамаск, атаку Ізраіля на сектар Газы, няўдалую спробу арыштаваць прэзідэнта Паўднёвай Карэі, энэргетычны блэк-аўт у Прыднястроўі, велізарнае ДТЗ у Казахстане, дзе сутыкнулася 95 аўто.


  • Украіна сутыкаецца з наступствамі перажыванняў будучых маці праз баявыя дзеянні. Расце колькасць паталогій у нованароджаных.
  • Арына Сабаленка – у паўфінале жаночага тэніснага турніру ў аўстралійскім Брысбане. Прызавыя сёлета складаюць паўтара мільёна долараў.
  • У Беларусі Каляды з зімовай атмасферай: краіну накрыюць маразы і завеі. Паводле Белгідрамету, з надыходам святаў чакаецца рэзкае пахаладанне. Замест дажджоў, якія назіраліся апошнія дні, у большасці рэгіёнаў пройдуць снегапады.
  • Новы год за плячыма. Што дарылі беларусы адзін аднаму.