Прапануем вашай увазе матэрыялы на наступныя тэмы:
- Канапацкая апублікавала сваю перадвыбарчую праграму. Што ў ёй? Да “выбараў” – крыху больш за тры тыдні, але ў стужцы на той жа “Белце” – ніводнай навіны пра гэтую кампанію.
- Судзяць пяцярых былых сілавікоў, якія ў 2020 прасілі сваіх калег не быць жорсткімі.
- Памёр нядаўна асуджаны за “экстрэмізм” экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік.
- Дзеці, чые бацькі прыцягваліся да адказнасці за нелаяльнасць уладам, могуць атрымліваць статус такіх, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
- Шэраг нападаў у ЗША: Новы Арлеан, Нью-Ёрк, Лас Вегас. Ці дзеянні тэрарыстаў скаардынаваныя? І каму могуць быць выгадныя напады?
- Страляніна ў Чарнагорыі. Улады абвясцілі жалобу.
- Колькасць жыхароў Беларусі складае менш за 8,8 млн, вынікае з дакумента Камітэта дзяржкантролю, які апынуўся ў Белпола.
- Новы год - не перашкода. Мігранты працягваюць штурмаваць мяжу Беларусі з Еўразвязам. 40 спробаў нелегальнага пераходу мяжы ў першыя содні 2025.
- Як прыйсці ў сябе пасля навагодніх застолляў? Парады нутрыцыёлага.