Навагодні зварот Зяленскага ашаломіў беларусаў

Прапануем вашай увазе такія тэмы ў першы дзень новага года:


  • Як беларусы сустрэлі новы год. Прыслухаемся да зваротаў Ціханоўскай і лукашэнкі. Абавязкова ўзгадаем праблемы з YouTube і адсутнасць афіцыйнага салюта ў Менску.
  • У сваім навагоднім звароце Уладзімір Зяленскі ўзгадаў Беларусь
  • Агляд замежжа: У навагоднюю ноч Расея атакавала Украіну дронамі. Ёсць параненыя і забітая; Перакрытыя пастаўкі газа праз Украіну ў Еўропу; Балгарыя і Румынія ад сёння - паўнапраўныя чальцы Шэнгенскай зоны; Польшча прымае старшынство ў ЕЗ, а Канада – у Вялікай сямёрцы.
  • З 1 студзеня чыноўнікі могуць абвясціць становішча ў сям'і "сацыяльна небяспечным" для дзіцяці, калі каго-небудзь з бацькоў каралі за "экстрэмізм".
  • Вырасла базавая велічыня, базавая стаўка і мінімальны заробак, але таксама штрафы і некаторыя падаткі. Што змянілася для нас з новага года?
  • Беларусы ў сацыяльных сетках выстаўляюць відэа з закупамі на навагодні стол і кажуць колькі выдаткавалі грошай.
  • А як новы год сустракалі ў іншых краінах? Паказваем падборку з відовішчнымі феерверкамі і эфектамі.