навіны

Аварыя самалёта ў Актаў: загінулі 38 чалавек, на фюзеляжы – адтуліны ад куляў?

Месца катастрофы самалёта «Embraer-190» авіякампаніі «Azerbaijan Airlines». Фота: 112 KZ / Telegram
Месца катастрофы самалёта «Embraer-190» авіякампаніі «Azerbaijan Airlines». Фота: 112 KZ / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У выніку аварыі самалёта ў Актаў загінулі 38 чалавек, 29 ацалелі і атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пры гэтым у тэлеграм-пабліках з’явіліся відэа, у якіх на фюзеляжы самалёта можна заўважыць адтуліны, падобныя да тых, што застаюцца пасля абстрэлаў. Прыводзім новыя падрабязнасці пра катастрофу.

На борце самалёта азербайджанскай авіякампаніі «Azerbaijan Airlines», які разбіўся ў Казахстане, было шасцёра грамадзянаў Казахстану, 42 грамадзяніны Азербайджану, тры – Кыргызстану, 16 грамадзянаў Расеі, грамадзянства аднаго чалавека яшчэ ўдакладняецца. Беларусаў сярод пасажыраў не было.

Самалёт следаваў маршрутам Баку – Грозны, але праз моцны туман у Грозным, як паведамілі ў прэс-службе аэрапорту Чачэніі, быў перакіраваны ў Махачкалу.

Паводле «КазАэроНавигация», самалёт зрабіў некалькі колаў, але пасля сутыкнення з птушкамі экіпаж абвесціў аварыйную сітуацыю і скіраваў борт у Актаў для экстраннай пасадкі.

У той жа час у некаторых тэлеграм-каналах з’явіліся кадры, дзе на хваставой частцы самалёта відаць адтуліны, падобныя да кулявых. Ёсць меркаванне, што гэта можа быць вынікам абстрэлу з зенітна-ракетнага комплексу падчас збіцця дронаў, якія атакавалі Грозны.

Гісторык і палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман звярнуў увагу, што адбываюцца ўзаемныя абвінавачванні ў збіцці азербайджанскага самалёта з боку расейскіх і ўкраінскіх тэлеграм-каналаў.

«Калі гэтая версія ў той ці іншай форме пацвердзіцца або стане афіцыйнаю (ці ў Расеі, ці ва Украіне), то Азербайджан (як дзяржава, якой належыць лайнер) і Казахстан (як дзяржава, на тэрыторыі якой адбылося крушэнне) з вялікай верагоднасцю страцяць свой нейктральны статус у гэтай вайне. А значыць, і правядзенне саміту па Украіне ў гэтых краінах будзе выключана. А насамрэч менавіта Баку і Астана часта называліся ў якасці яго патэнцыйных арганізатараў», – напісаў Аляксандр Фрыдман.

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10