навіны

«Няхай змоўкне зброя»: Папа Францішак заклікаў правесці перамовы ва Украіне

Папа Францішак віншуе ўсіх вернікаў са святам Божага Нараджэння. Фота:  Alessandra Benedetti - Corbis/Corbis via Getty Images
Папа Францішак віншуе ўсіх вернікаў са святам Божага Нараджэння. Фота: Alessandra Benedetti - Corbis/Corbis via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Падчас традыцыйнага паслання на дзень Божага Нараджэння Папа Францішак звярнуўся да вернікаў і пажадаў, каб нарэшце змоўкла зброя ва Украіне і ў іншых краінах, дзе адбываюцца ваенныя канфлікты. 

Пантыфік звярнуўся 25 снежня апоўдні да паломнікаў на плошчы Святога Пятра. Папа Рымскі павіншаваў усіх вернікаў са святам Божага Нараджэння і запрасіў кожнага чалавека, кожны народ «стаць паломнікам надзеі, прымусіць змоўкнуць зброю і пераадолець рознагалоссі». 

,,

«Няхай змоўкне зброя ў шматпакутнай Украіне! Няхай з’явіцца смеласць адчыніць дзверы для перамоваў, жэстаў дыялогу і сустрэчы, каб дасягнуць справядлівага і трывалага міру», – прамовіў Папа Францішак. 


Папа Рымскі за мір у Беларусі. (Фота: vaticannews.va)

Папа Рымскі пра вайну ва Украіне: Не саромейцеся весці перамовы, пакуль не стала горш

навіны

Таксама з ягоных вуснаў прагучалі заклікі, каб «змоўкла зброя» на Блізкім Усходзе: «Гледзячы на бэтлеемскія яслі, я звяртаю думкі да хрысціянскіх супольнасцяў у Палестыне і Ізраілі, асабліва да ўлюбёнай супольнасці ў Газе, дзе склалася вельмі цяжкая гуманітарная сітуацыя. Няхай спыніцца агонь, хай будуць вызваленыя закладнікі і нададзеная дапамога насельніцтву, змучанаму голадам і вайной». 

Таксама пантыфік пажадаў, каб як найхутчэй наступіў мір у іншых месцах, дзе адбываюцца канфлікты: у Сірыі, Лівіі, Ліване, у краінах Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі.

Нагадаем, што ў сакавіку 2024 года Папа Францішак казаў, што ўлады Украіны маюць праявіць мужнасць, каб уступіць у перамовы з Расеяй наконт спынення вайны. На думку пантыфіка, наймацнейшым будзе той, «хто думае пра народ, мае мужнасць узняць белы сцяг і весці перамовы». У МЗС Украіны выказалі расчараванне такой пазіцыяй кіраўніка Касцёлу. 

Таксама глядзіце ў сюжэце:

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10