навіны

На борце, які разбіўся ў Казахстане, беларусаў не было

Месца, дзе ўпаў самалёт «Azerbaijan Airlines»
Месца, дзе ўпаў самалёт «Azerbaijan Airlines». 25 снежня 2024 года. Фота: facebook.com/AktauPress
podpis źródła zdjęcia

На борце самалёта азербайджанскай авіякампаніі «Azerbaijan Airlines», які разбіўся ў Казахстане 25 снежня, беларусаў не было, паведамляе МЗС Беларусі.

«Паводле ўдакладненай на цяперашні момант інфармацыі, грамадзянаў Беларусі на борце самалёта “Azerbaijan Airlines”, што пацярпеў катастрофу ў Казахстане, не было», – піша Міністэрства замежных справаў.


Самалёт «Azerbaijan Airlines» ляцеў з Баку ў Грозны. На борце было 67 пасажыраў і пяць прадстаўнікоў экіпажу. МНС Казахстану, паводле папярэдніх звестак, паведамляе пра 29 ацалелых (раней казалі пра 25). З іх двое дзяцей былі дастаўленыя ў шпіталь.

Месца, дзе ўпаў самалёт «Azerbaijan Airlines». 25 снежня 2024 года. Фота: facebook.com/AktauPress
Месца, дзе ўпаў самалёт «Azerbaijan Airlines». 25 снежня 2024 года. Фота: facebook.com/AktauPress

У сувязі з катастрофай прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў адмовіўся ад ўдзелу ў нефармальным саміце СНД 25 снежня.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10