навіны

ЦВК апублікавала даходы кандыдатаў на прэзідэнцтва. Лукашэнка самы багаты

Беларускія рублі
Беларускія рублі. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Цэнтрвыбаркам паказаў звесткі пра маёмасць і даходы кандыдатаў на прэзідэнцтва. Больш за ўсіх зарабляе Аляксандр Лукашэнка.

Людзі, якія прэтэндуюць на прэзідэнцкі пост, мусяць расказаць ЦВК пра свае даходы і маёмасць. Згодна з гэтымі звесткамі, Аляксандр Лукашэнка ў 2023 годзе зарабіў 203 590,16 рубля. Пазначана, што гэта толькі ягоны заробак. Афіцыйна нерухомасці і аўтаў у Лукашэнкі няма.


Пададзеныя таксама звесткі пра Галіну Лукашэнку, з якой Лукашэнка ўсё яшчэ афіцыйна застаецца ў шлюбе. Ейны даход – гэта пенсія і грошы ад акцыяў, 9703,23 рубля. З нерухомасці ў яе жылы дом на 196 кв. м у Шклове, палова долі ў праве ўласнасці на жылы дом плошчай 54 кв. м у вёсцы Вялікі Мяжнік, зямельны ўчастак плошчай 0,1498 га ў Шклове. А акцыі, якія ёсць у Галіны Лукашэнкі, – гэта каштоўныя паперы Шклоўскага масларобчага заводу (56 штук).


Ганна Канапацкая задэкларавала заробак, даход ад прадпрымальніцкай дзейнасці, даход ад дзейнасці, абкладзенай падаткам на прафесійны даход, дывідэнды памерам 93 978,31 рубля.


У яе ёсць кватэра ў Менску плошчаю 88,4 кв. м і палова долі ў праве ўласнасці на адміністрацыйнае памяшканне плошчай 47,7 кв. м таксама ў Менску. А яшчэ 91 акцыя ААТ «Пухавіцкі КХП» і 90 % статутнага фонду ТАА «КІНС-АГРА». З транспартавых сродкаў – «Land Rover Range Rover Evoque» 2017 года.

Belsat
Царскія падарункі алігарха для Аляксандра Лукашэнкі Belsat.eu

У дэпутата Алега Гайдукевіча даходы амаль «прэзідэнцкія» – 157 707,92 рубля. Але ў гэтую суму ўваходзяць заробак, прафсаюзныя выплаты, выплаты паводле дамовы, даход ад продажу аўтамабіля.


У Гайдукевіча ёсць кватэра ў Менску плошчай 60,1 кв. м, а таксама два матацыклы: «Honda VT750 C2B» 2009 года выпуску і «Менск» 2022 года. Яшчэ ў кандыдата легкавы аўтамабіль «Dodge Challenger» 2019 года выпуску.


Сяргей Сыранкоў пазначыў амаль такую ж суму даходаў, як і Гайдукевіч, – 157 637,85 рубля. Сюды ўваходзяць заробак, прафсаюзныя выплаты, даход ад продажу аўтамабіля. Згодна з дакументам, у яго ёсць дом у Краснаполлі плошчаю 96,5 кв. м і легкавы аўтамабіль «Peugeot 5008» 2018 года выпуску.


Даход ягонай жонкі Алесі Сыранковай склаў 14 831,46 рубля. У яе няма маёмасці ці транспарту, паведамляе ЦВК.


У Аляксандра Хіжняка за 2023 год атрымаў 121 255,82 рубля. Гэта заробак, прафсаюзныя выплаты, выплаты да падзяк і граматаў, дывідэнды. У Хіжняка ёсць кватэра ў Менску плошчай 76,5 кв. м, легкавыя аўтамабілі «Toyota Camry» 2008 года і «Lexus LS600» 2007 года, 37 акцыяў ААТ «Аўтаспецтранс».


У ягонай жонкі Алены Хіжняк даход склаў 14 179,27 рубля – гэта заробак. У сына, Мікіты Хіжняка, даход склаў 16 857 рублёў. А ў другога сына, Уладзіслава Хіжняка, даходаў не было.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10