навіны

У Казахстане разбіўся пасажырскі самалёт

Падзенне самалёта ў Актаў. Калаж: Orda.kz.
Падзенне самалёта ў Актаў. Калаж: Orda.kz
podpis źródła zdjęcia

У казахскім горадзе Актаў разбіўся пасажырскі самалёт. Папярэдне паведамляецца пра тых, хто выжыў. Інфармацыя пра пацярпелых удакладняецца, паведамляе МНС Казахстану.

«У Актаў на месца крушэння самалёта прыбылі 52 чалавекі асабовага складу і 11 адзінак тэхнікі МНС Казахстану. Па прыбыцці выяўленае гарэнне паветранага судна. Выратавальныя падраздзяленні прыступілі да тушэння пажару. У цяперашні час удакладняецца інфармацыя пра пацярпелых, папярэдне паведамляецца, што ёсць тыя, хто выжыў», – піша МНС Казахстану.


Выданне «Власть» са спасылкай на Міністэрства транспарту Казахстану піша, што катастрофа напаткала рэйсавы самалёт «Azerbaijan Airlines», які рухаўся маршрутам Баку – Грозны.


Некаторыя медыі паведамляюць, што на борце было 67 пасажыраў і пяць чальцоў экіпажу.


Афіцыйна прычыны катастрофы пакуль не паведамляюцца.


Абноўлена. МНС Казахстану пацвердзіла, што на борце былі 67 пасажыраў і пяць чальцоў экіпажу. Паводле пярэдняй інфармацыі, выжылі 25 чалавек, з іх 22 асобы дастаўленыя ў шпіталь.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10