навіны

Расея ўчыніла масаваны абстрэл аб'ектаў украінскай энергетыкі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пуск крылатай ракеты «Калібр». Фота: Мінабароны Расеі / Facebook
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пуск крылатай ракеты «Калібр». Фота: Мінабароны Расеі / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Расея масавана атакавала Украіну крылатымі і балістычнымі ракетамі раніцай 25 снежня. Асноўныя цэлі – аб'екты энергасістэмы, паведамляе міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка.

«Аператар сістэмы перадачы прымае неабходныя захады абмежавання спажывання для мінімізацыі негатыўных наступстваў для энергасістэмы. Як толькі будзе дазваляць сітуацыя з бяспекай, энергетыкі будуць удакладняць нанесеныя пашкоджанні», – адзначае Герман Галушчанка.


Ва Украіне прэвентыўна адключылі святло, паведамляе «РБК-Україна».


Крылатыя ракеты запускаліся з паветра і Чорнага мора, па Украіне былі запушчаныя таксама балістычныя ракеты.


Выбухі ад удараў ракет раздаваліся ў шэрагу гарадоў і рэгіёнаў: Харкаве, Дняпры, Самары, Крывым Рагу, Кіраваградскай вобласці, Запарожжы і Светлаводску.


На фоне гэтай атакі Польшча падняла ў неба вайсковую авіяцыю, паведамляе аператыўнае камандаванне Узброеных сілаў Польшчы:


«Прынятыя крокі накіраваныя на запэўніванне бяспекі на тэрыторыях, што мяжуюць з уразлівымі тэрыторыямі».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10