Зорка «Калыханкі» апавёў Паліграфу Паліграфавічу пра свае жыццёвыя выбары

Вядоўца культавай дзіцячай праграмы Маляваныч прайшоў паліграф.

Пасля пратэстаў-2020 Маляваныча звольнілі з тэатру, дзе ён працаваў больш за трыццаць гадоў. Спачатку актор і шматгадовы вядоўца «Калыханкі» пераехаў у Грузію, а потым у Польшчу, дзе стаўся ахвяраю махляроў. Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) з захапленнем узгадвае, што беларусы не кінулі яго сам-насам у бядзе і сабралі дапамогу цягам некалькіх гадзінаў.

Маляваныч марыць пра новыя ролі ў тэатры і кіно ў тых беларускіх праектах, што паўстаюць за мяжою.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Чаму не будзе здымацца ў расейскіх серыялах?
  • Калі беларуская культура зрабілася больш блізкаю, чым расейская?
  • Ці раздражняюць Аляксандра дзеці?