Сёння ўвечары частка беларусаў збярэцца разам, каб сустрэць Раство. Мы ж падрыхтавалі для вас адмысловую праграму, каб прынесці ў вашыя дамы яшчэ больш цяпла, святла і святочнай атмасферы.
- 21:00 Мастацкі фільм «Восень у Нью-Ёрку» распавядзе пра сапраўднае каханне.
- А 22:45 да вас завітае Віктар Шукеловіч з… казою! Заспявайма сапраўдныя беларускія калядкі!
- 23:05 Сусветныя хіты ў незвычайным прачытанні ад духавога аркестру.
- 23:40 Рэпартаж «Сёння ў Бэтлееме». Даведаемся, як людзі з усяго свету сустракаюць Раство ў святым горадзе.
- 00:05 Творы Шапэна для вас зайграе польскі віртуоз Лешэк Можджэр, а пасля зноў час на калядныя спевы.
А таксама ўжо цяпер запрашаем глядзець святочнае выданне «Вусоў Скарыны» пра Батлейку. Батлейка – гэта не проста народны тэатр лялек, а нашмат больш. Але як узнікла батлейка і прыйшла ў Беларусь з Італіі? Чым да яе не падобны ўкраінскі вяртэп? І як з ёю звязаны Бураціна і цар Ірад? Пра ўсё гэта вам распавядзе Цімох Акудовіч, а пакажа — Маляваныч.
Няхай гэты вечар будзе напоўнены шчасцем, надзеяю і цудамі! Вясёлых Калядаў!