навіны

У Беларусі ўпаў сярэдні заробак

Грошы
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Лида ТВ
podpis źródła zdjęcia

Згодна з афіцыйнымі звесткамі Белстату, сярэдні заробак у Беларусі ў лістападзе зменшыўся ў параўнанні з кастрычніцкім на 31,6 рубля і склаў 2331,8 рубля.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія грошы. Фота: Белсат
Міхаіл Русы: Кіраўнікі ў вёсцы зарабляюць 7-8 тысяч навіны


Самы высокі заробак, як звычайна, у Менску – 3112 рублёў (у кастрычніку 2024 года сума было роўнаю 3194,4 рубля). Гэта на 10,6 % больш, чым у лістападзе год таму.


Далей ідзе Менская вобласць з заробкам 2351,9 рубля (у кастрычніку – 2406,2 рубля).


Самыя нізкія заробкі таксама ўжо традыцыйна ў Магілёўскай вобласці – 1958,9 рубля (у кастрычніку – 1974,6 рубля). За год гэтая сума вырасла на 13,3 %.


Крыху большыя, чым на Магілёўшчыне, заробкі на Віцебшчыне – 1964,9 рубля.


У Берасцейскай, Гомельскай і Гарадзенскай вобласцях жыхары ў сярэднім зарабляюць больш за 2000 рублёў у месяц.


Найбольш, згодна з афіцыйнай статыстыкаю, зарабляюць беларусы, якія працуюць у ІТ – 7242,5 рубля. У гэтай галіне даходы ў лістападзе выраслі на 218,8 рубля, а ў параўнанні з лістападам 2023 года – на 3,2 %.


За айцішнікамі ідуць працаўнікі пасажырскага паветранага транспарту з заробкамі ў сярэднім 6226,9 рубля, далей – працаўнікі горназдабыўнай прамысловасці – 4275 рублёў.


Самыя нізкія заробкі ў работнікаў цырульняў і салонаў прыгажосці – 1203,1 рубля.


Настаўнікі ў лістападзе ў сярэднім атрымалі 1593,1 рубля, лекары – 1901,9 рубля.


У кастрычніку Белстат паведамляў пра рост сярэдняга заробку на 49,5 рубля. У верасні і жніўні, гэтак жа, як і ў лістападзе, назіралася зніжэнне – на 27,3 і 13,9 рубля адпаведна. З лютага да ліпеня заробак рос.


Калі параўноўваць з лістападам 2023 года, то рост сярэдняга заробку за год склаў 11,7 %.

Таксама глядзіце ў выданні:

Марыя Міхалевіч belsat.eu



больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10