навіны

У Баранавічах мужчына спаліў мядзведзя ў пад'ездзе дома

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com
podpis źródła zdjęcia

У пад'ездзе шматкватэрнага дома ў Баранавічах’ мужчына спаліў плюшавага мядзведзя, а потым спалохаўся і скокнуў з вакна.

Як паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на брэсцкую міліцыю, падпаліць мядзведзя ў пад'ездзе 36-гадовага жыхара Баранавічаў падштурхнуў канфлікт з сужыцелькай.


Ён, нібыта, вярнуўся дадому ноччу і быў п'яны, што вельмі не спадабалася жанчыне. Чамусьці мужчына вырашыў знішчыць плюшавага мядзведзя, які належаў яму, і падпаліў яго ў пад'ездзе. Але, калі пачаўся пажар, спалохаўся наступстваў, таму выйшаў праз вакно сваёй кватэры на першым паверсе.


Мужчыну знайшлі міліцыянты. Патлумачыць, навошта ён вырашыў падпаліць мядзведзя, мужчына не змог. Распачатая крымінальная справа.


Узгаранне ў пад'ездзе часткова ліквідавалі мясцовыя жыхары, часткова ратавальнікі, якіх выклікалі на месца здарэння. Камунальнікі ацанілі шкоду ў 140 рублёў.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10