навіны

Швейцарыя чарговы раз далучылася да санкцыяў ЕЗ у дачыненні Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com
podpis źródła zdjęcia

Санкцыйныя спісы ЕЗ і Швейцарыі ў дачыненні беларускіх асобаў цяпер ідэнтычныя.

Швейцарыя далучылася да ўведзеных Еўразвязам 16 снежня санкцыяў у дачыненні 26 фізічных і дзвюх юрыдычных асобаў з Беларусі, паведамляе швейцарскі Дзяржаўны сакратарыят у эканамічных пытаннях.


Юрыдычныя асобы – гэта ТАА «ВЛАТЭ Лагістык» і ТАА «Рузэкспедыцыя».


16 фізічных асобаў са спісу – гэта, як адзначалі ў ЕЗ, «розныя прадстаўнікі судовай улады… якія выносілі палітычна матываваныя выракі, начальнікі і намеснікі начальнікаў розных папраўчых установаў (турмаў і СІЗА)». Абмежаванні таксама ўведзеныя супраць «начальніка медсанчасткі адной з гэтых установаў, дзе шэраг палітвязняў утрымліваецца ў нечалавечых умовах і падлягае здзекам».


Таксама пад санкцыі ЕЗ (а цяпер і Швейцарыі) трапілі старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў і дзевяць бізнесоўцаў, пяцёра з іх маюць дачыненне да згаданых юрыдычных асобаў.


Пасля пастановы Рады ЕЗ ад 16 снежня пад еўрапейскімі санкцыямі застаюцца 287 фізічных і 40 юрыдычных беларускіх асобаў.


Нагадаем, 30 кастрычніка Швейцарыя далучылася да чэрвеньскага пакету санкцыяў ЕЗ у дачыненні Беларусі.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10