Аналітыка

Беларус Улад Бумага не ўратаваў расейскі YouTube. На дапамогу ідзе VPN, але ёсць нюанс

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Трафік відэахостынга YouTube у Расеі знізіўся да значэнняў, паводле якіх можна казаць пра поўнае блакаванне сэрвісу ў краіне. Пры гэтым расейцы ўсё больш актыўна карыстаюцца VPN і, падобна, што мяняюць сваё медыяспажыванне на тое, што будзе невыгодным для ўладаў РФ.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: news.by

Расследаванне: Беларускія і расейскія прапагандысты вольна пачуваюцца ў сацсетках ЕЗ

навіны

Праблемы з працай відэахостынгу YouTube у Расеі назіраюцца з лета. 12 ліпеня ў Расеі адбыліся «тэхнічныя праблемы» ў працы сэрвісу – гэта магло быць рэпетыцыяй блакавання ці запаволення працы сэрвісу. 23 снежня ў Расеі было зафіксавана шмат скаргаў на працу папулярнага сэрвісу. Найбольш скаргаў паступала з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Краснадарскага краю ды іншых рэгіёнаў РФ. Паводле карыстальнікаў, загрузка ролікаў з YouTube праз мабільныя сеткі стала або вельмі павольнай, або зусім недаступнай, што раней назіралася толькі праз Wi-Fi.

Трафік YouTube упаў да 20 % ад паказнікаў, што былі да запавольвання. Паводле сэрвісаў маніторынгу Google, цяпер узровень трафіку складае 8,5 бала, а ў жніўні ён быў большы за 40 балаў.

Эксперт камісіі развіцця інфармацыйнай супольнасці Савета Федэрацыі Расеі і распрацоўшчык сайт Крамля Арцём Гелер на пытанне аб тым, ці можна лічыць сэрвіс цалкам заблакаваным у РФ, адказаў: «І так, і не». Паводле яго, Раскамнагляд «паведамляе дэ-факта, што ідзе працэс запавольвання». Эксперт падкрэсліў, што зараз застаецца ўсё менш і менш магчымасцяў, якія дазваляюць карыстацца відэаплатформай.

Адзначым, што 19 снежня падчас прамой лініі Уладзіміра Пуціна пытанне блакавання YouTube у РФ уздымаў блогер беларускага паходжання Улад Бумага. Ён спытаў «навошта блакаваць YouTube, калі нашыя [расейскія. – рэд. belsat.eu] пляцоўкі добра спраўляюцца». У адказ кіраўнік Расеі сказаў, што калі Google і YouTube зменяць сваю палітыку, то праблемаў не будзе, інакш іх месца зоймуць «УКантакце» і астатнія. Але блакаванні не толькі працягнуліся, яны нават узмацніліся.

Жабу вараць павольна

Расейскі IT-спецыяліст, дырэктар некамерцыйнай арганізацыі «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіл Клімароў у каментары «Белсату» адзначыў, што запавольванне працы YouTube – гэта прыватны выпадак блакаванняў. Паводле яго, апошняя хваля гэтага ўжо тыдзень, з 15 снежня.

Эксперт адзначыў, што ўлады Расеі не могуць аднамомантна заблакаваць сэрвіс, бо да пачатку запавольвання на яго ў РФ прыходзілася прыкладна траціна ўсяго трафіку.

,,

«Гэта даволі шмат. І калі вы сапраўды возьмеце проста рубільнік, дзёрнеце яго, каб усё адразу заблакаваць, то ў гэтага будуць тэхналагічныя наступствы», – сказаў Клімароў.


Таксама ён не выключыў пэўных сацыяльных і эканамічных праблемаў, у тым ліку таму, што мабільныя аператары атрымліваюць значны прыбытак ад продажу трафіку, траціна якога – YouTube. Цяпер яны будуць зарабляць «дакладна менш», сказаў эксперт. Ён адзначыў, што аператары загадзя пачалі рыхтавацца да блакавання, уводзіць новыя тарыфы і шукаць іншыя спосабы заробку.

На думку Клімарова, у выніку ўладамі Расеі было вырашана «варыць гэтую жабу паступова так, каб яна варылася вельмі павольна і нават не адчула, што яе вараць».

Трафік палітычных праграмаў не падае

Разам з тым эксперт адзначыў «прыкметны» рост выкарыстання расейцамі VPN-аў. Як вынік, падкрэсліў ён, калі трафік на YouTube упаў за тыдзень прыкладна на 30 %, то на разнастайных біржах абмену трафікам, кшталту MSK-IX, наадварот назіраецца рост прыкладна на 25 % – «проста прыкметная карэляцыя».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Клімароў таксама звярнуў увагу на рост запытаў карыстальнікаў у Яндэксе і Google адносна VPN. Ён таксама падкрэсліў, што паводле даследавання «Медиаскоп», больш як палова расейцаў ужо ведае, што такое VPN і ўмее ім карыстацца.

«Я думаю, што за апошнія тыдні і яшчэ за наступныя месяцы гэтая колькасць вырасце да трох чвэрцяў, калі 75 % насельніцтва Расеі будуць карыстацца VPN», – сказаў эксперт.

Пры гэтым Клімароў адзначыў змяненне медыяспажывання з боку тых, хто карыстаецца VPN. Так, расейцы сталі менш глядзець на YouTube забаўляльнага кантэнту і, напрыклад, паказваць мультфільмаў дзецям. Пры гэтым колькасць праглядаў у грамадска-палітычных каналаў практычна не змяншаецца або нават расце. Да таго, ж VPN адкрывае і іншыя заблакаваныя ў Расеі рэсурсы, як то сайтаў медыяў або каманды Аляксея Навальнага.

,,

«Гэта ўсё пачынае быць дасяжным у інтэрнэце. Спадзяюся, расейцы пачнуць падыходзіць больш адказна да таго кантэнту, які яны спажываюць», – заключыў Клімароў.


А што ў Беларусі?

31 снежня 2023 года ў Беларусі ўжо блакавалі YouTube на кароткі час – калі абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская чытала навагодні зварот. Не кажучы ўжо пра тое, што ў першыя дні пасля выбараў-2020 у Беларусі блакавалі практычна ўсе замежныя сайты і інтэрнэт-сэрвісы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Улетку Уладзімір Пярцоў, намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, распавёў пра стварэнне відэахостынгу «Видео.бел». Ён казаў, што гэта будзе «такі першы крок да стварэння беларускага Youtube». Маўляў, «вы бачыце, што адбываецца» з ім і іншымі відэасэрвісамі. Праўда, міністр інфармацыі Марат Маркаў запэўніваў: пакуль «давайце не будзем казаць пра тое, што мы жадаем забараніць YouTube». Гэта калі «толькі мы адчуем пагрозу», «мы будзем адэкватна дзейнічаць, суразмерна, дыпламатычна».

Праект «Видео.бел» запусціўся 12 верасня. І аказаўся зусім не падобным да Youtube. Усе відэа на гэтым сайце – сюжэты дзяржаўных тэлеканалаў, у топе – «Лукашэнка...», «Лукашэнка...», «Лукашэнка...». А 22 лістапада 2024 года ўжо сам ён дапусціў поўнае блакаванне інтэрнэту ў Беларусі ў выпадку пратэстаў супраць арганізаваных ім выбараў – «адключым наагул».

Макар Мыш, Дар’я Чульцова belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10