навіны

У Расеі дэ-факта заблакавалі YouTube

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: support.google.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: support.google.com
podpis źródła zdjęcia

Трафік відэахостынгу YouTube ў Расеі знізіўся да значэнняў, на падставе якіх можна казаць пра поўнае блакаванне сэрвісу ў краіне.

23 снежня ў Расеі было зафіксавана шмат скаргаў на працу папулярнага сэрвісу. Найбольшая колькасць скаргаў паступала з Масквы, Санкт-Пецярбургу, Краснадарскага краю, а таксама з іншых рэгіёнаў РФ. Паводле карыстальнікаў, пампаванне ролікаў з YouTube праз мабільныя сеткі або надзвычай запаволілася, або зрабілася зусім недаступным, што раней назіралася толькі праз Wi-Fi.

Цяпер трафік YouTube упаў да 20 % ад паказнікаў, зафіксаваных да запавольвання. Паводле сэрвісаў маніторынгу Google, цяпер узровень трафіку складае 8,5 бала, у жніўні гэты паказнік быў большы за 40 балаў.

Графік запавольвання сэрвісу YouTube. Фота: ЗаТелеком / Telegram
Графік запавольвання сэрвісу YouTube. Фота: ЗаТелеком / Telegram

На гэта звярнуў увагу выканаўчы дырэктар Таварыства абароны інтэрнэту Міхаіл Клімароў. У тэлеграм-канале пад ягоным допісам было пазначана: «Канстатуем: YouTube дэ-факта заблакаваны ў РФ».

Выданне «Hi-Tech Mail» звярнулася па каментар адносна сітуацыі да эксперта камісіі ў справе развіцці інфармацыйнай супольнасці Савету Федэрацыі Расеі і распрацоўніка сайту Крамля Арцёма Гелера. На пытанне пра тое, ці можна лічыць YouTube поўнасцю заблакаваным у РФ, ён адказаў: «І так, і не». Паводле яго, «Раскамнагляд» «паведамляе дэ-факта, што ідзе працэс запавольвання». Эксперт падкрэсліў, што застаецца ўсё менш магчымасцяў для карыстання відэаплатформай.

Нагадаем, што праблемы з працай відэахостынгу YouTube ў Расеі назіраюцца з ліпеня.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10