Батлейка – гэта не проста народны тэатр лялек, а нашмат больш. Але як узнікла батлейка і прыйшла ў Беларусь з Італіі? Чым на яе не падобны ўкраінскі вяртэп? І як з ёю звязаны Бураціна і цар Ірад? Глядзіце на Каляды праграму «Вусы Скарыны».
«Батлейка жыла ў народнай стыхіі, пакуль жыла сама народная стыхія. У ХХ стагоддзі з-за урбанізацыі, а таксама з-за ганенняў савецкай улады гэтая з'ява пачала занепадаць і, напэўна, яшчэ да вайны цалкам знікла... Батлейка ў нашыя часы адрадзілася гэтак жа сама, як і галоўны персанаж гэтай сама батлейкі. Яшчэ ў 1970-я гады шэраг актывістаў з Менску вырашылі аднавіць гэтую з'яву, бо разумелі яе сілу. А ўжо ў 1990-х гадах шматлікія маставі, тэатралы, настаўнікі і проста грамадскія актывісты зразумелі, наколькі гэта каштоўная рэч. І таму спачатку ў Міры, пасля ў Залессі і Менску з'яўляліся ўсё новыя і новыя батлейкі, якія і да гэтага часу падарожнічаюць па ўсёй Беларусі», – распавядае Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».
Гісторыю батлейкі глядзіце ў святочным выданні праграмы «Вусы Скарыны».